24 красавiка 2024, Серада, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура абвясціў пра закрыццё мяжы з Бразіліяй

9
Мадура абвясціў пра закрыццё мяжы з Бразіліяй
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Мяжа будзе зачыненая ў ноч на пятніцу аж да наступных распараджэнняў.

Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў пра закрыццё мяжы з Бразіліяй. Пра гэта паведамляе Euronews.

З ягоных слоў, мяжа будзе зачыненая ў ноч на пятніцу аж да наступных распараджэнняў. Напярэдадні венесуэльскаму войску быў дадзены загад часова зачыніць паветраную і марскую мяжу з выспамі нідэрландскіх Антыльскіх астравоў - Аруба, Банайра і Кюрасаа.

Гэтыя захады звязаны з планамі венесуэльскай апазіцыі забяспечыць пастаўкі ў краіну гуманітарнай дапамогі.

Нагадаем, дарадца прэзідэнта Злучаных Штатаў у нацыянальнай бяспецы Джон Болтан запатрабаваў ад вайскоўцаў Венесуэлы дазволіць пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў краіну. Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура называе гуманітарную дапамогу ЗША і іншых краін, якія яго не прызнаюць, падачкамі, у якіх Венесуэла не мае патрэбы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках