26 красавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады выпусцілі ў 10 разоў менш аўтамабіляў «БелДжы», чым планавалі

24
Беларускія ўлады выпусцілі ў 10 разоў менш аўтамабіляў «БелДжы», чым планавалі
Фота: Reuters

Большая частка аўтамабіляў прадаецца ў Расею.

Першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідэрскі спадзяецца, што продажы аўтамабіляў Geely сёлета вырастуць.

Са слоў чыноўніка, у 2019 годзе аб'ёмы вытворчасці аўтамабіляў Geely плануецца павялічыць удвая. Два красоверы і седан ужо ў серыйнай вытворчасці, з канвеера агулам сышло больш за 10 тысяч аўтамабіляў: 65% з іх набылі прыватныя асобы, 35% - арганізацыі.

Як адзначае «Радыё Свабода», гэта ў 10 разоў менш, чым хацелі беларускія ўлады.

Прыблізна такія ж суадносіны чакаюцца і сёлета.

Віцэ-міністр удакладніў, што істотна вырасла колькасць занятых на вытворчасці - ад 500 да 1200 чалавек.

Што тычыцца рынкаў збыту, то гэта, перш за ўсё, Беларусь і Расея, кажа Свідэрскі. Прычым вялікая частка аўтамабіляў пастаўляецца ў Расею - 65%, астатнія рэалізуюцца беларускім спажыўцам.

Генадзь Свідэрскі дадаў, што аўтамабіль збіраецца з камплектацыі, якая прыбывае з трох краін: Кітая, Беларусі ды Расеі. Узровень лакалізацыі складае 50% - гэта значыць, што палову запчастак вырабляюць у Беларусі.

Беларуска-кітайскае СЗАТ «БелДжы», якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створанае ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве сабралі першы аўтамабіль, а летась 17 лістапада паміж Барысавам і Жодзіна ўрачыста адкрылі завод зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыклу. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тысяч аўтамабіляў штогод, на другім - 120 тысяч.

Улетку 2018 году «БелДжы» запусціла серыйную вытворчасць седана Geely, коштам у эквіваленце крыху большым за 10 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках