26 красавiка 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як будуць выглядаць новыя цягнікі для менскага метро знутры

9
Фотафакт: Як будуць выглядаць новыя цягнікі для менскага метро знутры
ФОТА: ONLINER.BY

З'яўленне новых вагонаў для менскага метро анансавалі амаль паўтара года таму.

1 лістапада 2017 года абяцалі, што ў 2018-м абавязкова зажывём: пад зямлёй пачнуць ездзіць сучасныя цягнікі, у якіх будуць ужывацца спецыяльныя гукапаглынальныя матэрыялы, а яшчэ прадугледжаны шырокі і зручны скразны праход паміж усімі вагонамі, сістэма вентыляцыі і месцы для інвалідаў, піша «Онлайнер».

Пра афіцыйную прэзентацыю цудоўнага цягніка ад Stadler пакуль нічога не чуваць, затое блізкія да тэмы крыніцы апублікавалі займальныя фота.

Так, на неафіцыйнай старонцы трэцяй лініі метро (ёсць і такая, і вельмі цікавая) змясцілі адразу тры здымкі. Мяркуючы з іх, цягнік вельмі-вельмі свежы і яшчэ не пазбавіўся ад ахоўнай плеўкі, але асноўныя моманты ўжо зразумелыя.

Дапоўнілі звесткі фатаграфіі яшчэ некалькі здымкаў, змешчаныя зноў жа ў неафіцыйнай групе Беларускай чыгункі ва «Укантакце». Фота суправаджае подпіс: «Вагоны метро Stadler для Менска, працэс зборкі. Завод Stadler-Minsk».

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Вядома, што агулам метрапалітэн мае папоўніцца дзесяццю цягнікамі, з іх шэсць чатырохвагонных і чатыры пяцівагонныя. Згодна з кантрактам, укладзеным паміж Менскім метрапалітэнам і ЗАТ «Штадлер Мінск», уся партыя мае быць пастаўленая да 2020 года. Нагадаем абвешчаныя раней лічбы: даўжыня чатырохскладовага цягніка - 78,4 м, колькасць месцаў для сядзення - 168, у пяціскладовым - 97,7 м і 212 месцаў. Шырыня цягнікоў - 2,65 м, вышыня - 3,69 м. У Менскім метрапалітэне праінфармавалі, што новыя цягнікі прызначаны найперш для трэцяй лініі метро, але выпрабоўваць цягнікі будуць на дзейных лініях падземкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках