26 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка супраць дэкрэта аб «дармаедах»: у Гомелі пачаўся суд

11
Марыя Тарасенка супраць дэкрэта аб «дармаедах»: у Гомелі пачаўся суд
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА
ФОТА: FACEBOOK

Гамяльчанка збіраецца пакараць «дармаедскую камісію» рублём.

Усё ж даведзеная да суда чарговая «дармаедская справа». Сёння ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачынаецца разгляд пазову Марыі Тарасенкі, якая пратэстуе супраць прылічэння да «асоб, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў». Першапачаткова меркавалася, што адказчыкам павінна выступіць «дармаедская камісія», але, паколькі ў яе няма фармальнага статусу юрыдычнай асобы, суд выклікаў прадстаўнікоў раённай адміністрацыі, а таксама гарвыканкама і аблвыканкама, піша onliner.by.

Такія справы - свайго кшталту брэнд прафзвязу РЭП, які выступае супраць дэкрэта №3 у прынцыпе, бо ўважае яго неканстытуцыйным. Юрыст РЭП Леанід Судаленка з гонарам называе сябе «адвакатам дармаедаў».

Нагадаем храналогію. 15 студзеня Марыі патэлефанавалі з домакіраўніцтва і спыталі, ці па-ранейшаму яна не працаўладкавалася. Яна ж прынцыпова не мае намеру ўладкоўвацца на афіцыйную працу. Упэўненая, што не абавязаная даваць справаздачу пра гэта і аплачваць нешта падвышанымі тарыфамі.

З дапамогай юрыста сфармулявала і адправіла ў мясцовыя органы ўлады скаргі. Дарэчы, аспрэчвала меркаванне, быццам не ўдзельнічае ў «фінансаванні дзяржвыдаткаў», патрабавала прызнаць патрабаванні неканстытуцыйнымі.

Атрымаўшы адказы, з якіх чакана вынікае, што пытанне павінна развязвацца вышэй, Марыя накіравала скаргу ў раённы суд. Там у разглядзе справы таксама адмовілі - з прычыне непадведамаснасці.

Тады 25 лютага Марыя падала пазоў аб спагнанні маральнай шкоды. Сутнасць прэтэнзій сфармулявала так: «Уключэнне персанальных звестак у базу не занятых у эканоміцы я расцэньваю як грубае ўмяшанне ў прыватнае жыццё маёй сям'і, як прыніжэнне чалавечай годнасці, пастаноўку ў няроўнасць перад законам і пазбаўленне права на роўную абарону законных інтарэсаў. Гэта прычыніла і прадаўжае прычыняць мне глыбокія маральныя пакуты».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках