26 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыйгоз у ААН: Крым сёння-тэрыторыя жаху

4
Чыйгоз у ААН: Крым сёння-тэрыторыя жаху
АХТЭМ ЧЫЙГОЗ
ФОТА: EPA

Міжнародная супольнасць павінна ўжыць механізмы для абароны мірных грамадзян у акупаваным Крыме.

Намеснік кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Ахтэм Чыйгоз у Радзе Бяспекі ААН 15 сакавіка заклікаў міжнародную супольнасць прымяніць механізмы для абароны мірных грамадзян у акупаваным Крыме. Відэа апублікаваў канал «112 Украина», піша «Гордон».

«Тое, што Расея паступіла такім шляхам, - гэта была помста. Помста нашым грамадзянам у Крыме за тое, што хочуць жыць свабодна і ў свеце, за тое, што хочуць быць з Украінай», – заявіў ён. Са слоў Чыйгоза, гэта была помста Украіне за тое, што яна «вырашыла быць з усімі цывілізаванымі краінамі разам, змагацца за сваю будучыню і жыць свабодна».

«Я на расейскай мове кажу, і я бачу, як усміхаюцца прадстаўнікі Расеі, і хачу нагадаць і сцвярджальна заявіць, што гэтыя злачынствы, якія чыняцца сёння ва Украіне і ў Крыме, - вы будзеце за іх адказваць. Вам ніколі не даруем слёзы сотняў тысяч маці, мы вам не даруем сіроцтва нашых дзяцей. І тую помсту, якую сёння вы ў выглядзе тэрору ажыццяўляеце на маёй Радзіме супраць мірных жыхароў, мы ніколі вам не даруем», - сказаў Чыйгоз.

Ён заявіў, што Расея будзе за гэта адказваць, «колькі б часу ні прайшло».

«Я жывы сведка таго, як вы спрабуеце зламаць людзей. Тое, што там знаходзяцца сотні людзей у турмах і не згаджаюцца з вашай пазіцыяй, таму што ў іх ёсць гонар і годнасць у адрозненне ад вас. Нават сёння, калі мы тут сядзім, у гэтай трагедыі ў Крыме ёсць працяг. Ні адзін з нашых грамадзян Украіны ў Крыме не можа жыць спакойна і думаць аб заўтрашнім дні», – сказаў ён.

Са слоў намесніка кіраўніка Меджліса, Крым «захоплівалі не для таго, каб зрабіць яго прывабным і тым больш выконваць стандартныя Правы чалавека».

Крым сёння – гэта тэрыторыя жаху. Крым – гэта тэрыторыя дэстабілізацыі сітуацыі ва ўсім Чарнаморскім басейне, у Еўразвязе. Мы вельмі спадзяемся - мы-гэта сотні тысяч грамадзян Украіны ў Крыме - на тое, што вы не спусціце злачынцу XXI стагоддзя [прэзідэнту РФ Уладзіміру] Пуціну ягоны гвалт над мірнымі жыхарамі. Што вы ўжыеце ўсе механізмы, а іх дастаткова ў руках міжнароднай супольнасці, для абароны мірных грамадзян. Мы спадзяемся, у сваёй мірнай барацьбе страчваючы свае жыцці як на ўсходзе Украіны, так і ў Крыме, што гэтая трагедыя хутка скончыцца, што мы будзем зноў свабоднымі і разам з вамі зможам будаваць цывілізаваны свет», – заявіў Чыйгоз.

Нагадаем, Расея анэксавала Крым пасля незаконнага «рэферэндуму» 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках