26 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сістэма адукацыі «разабралася з вінаватымі» ў трагедыі ў Стоўбцах

55
Як сістэма адукацыі «разабралася з вінаватымі» ў трагедыі ў Стоўбцах
ФОТА: НАТАЛЛЯ ФЯДОСЕНКА/ТАСС

Настаўнікі і псіхолагі сталі вінаватымі.

Пасля трагедыі ў Стоўбцах грамадскасць вызначыла шэраг вінаватых у надзвычайным здарэнні. Сістэма адукацыі «аператыўна адрэагавала» на абвінавачванні, паведамляе «Радыё Свабода».

Вінаватымі называлі:

- інтэрнэт;

- бацькоў;

- падлеткаў, у якіх «незразумела што ў галаве»;

- сацыяльна-педагагічныя і псіхалагічныя службы (СППС), школьных псіхолагаў.

З інтэрнэтам разабраліся - у школах забаранілі мабільныя тэлефоны

З сакавіка новыя правілы пачалі дзейнічаць у Гарадзенскай гімназіі імя Яўхіма Карскага. У дзяцей перад урокам забіраюць тэлефоны, дазваляючы карыстацца імі толькі на перапынках.

«Пакаралі» і бацькоў - абмежавалі доступ у школы

У шэрагу навучальных устаноў абмежавалі доступ бацькоў у школы. У школе №25 Гомеля для бацькоў замовілі пропускі. У гімназіі №56 электронная сістэма пропускаў была ўведзеная яшчэ раней. У іншых школах ўсталявалі турнікеты ці проста не пускаюць бацькоў у будынак.

Сярод падлеткаў будуць вызначаць «экстрэмістаў» праз адзенне, абутак і фрызуру

Пасля трагедыі ў Стоўбцах па школах разаслалі інструкцыю, як сярод вучняў выяўляць «экстрэмістаў». Дакумент быў зацверджаны на пасяджэнні камісіі паводле справаў непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама.

Згодна з дакументам, настаўнікі павінны звяртаць увагу на вонкавы выгляд падлеткаў, якія могуць належаць да груповак. Вызначаць прыналежнасць падлеткаў да нефармальных груповак прапануецца праз адзенне, абутак, фрызуру, нашыўкі.

Сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службам загадалі ствараць пазітыўны імідж

Чыноўніца ад адукацыі ў каментары СМІ казала, што «вінаватымі за Стоўбцы зробяць настаўнікаў, псіхолагаў і завуча».

У школах пасля трагедыі ў Стоўбцах праходзілі праверкі і аналіз работы СППС. Як на гэта адрэагавалі аддзелы адукацыі? Чытач падзяліўся загадам начальніка аднаго з раённых аддзелаў адукацыі. Называецца дакумент «Аб прыняцці мер».

«З мэтай стварэння пазітыўнага іміджу спецыяліста сацыяльна-педагагічнай службы ўстановы адукацыі, падвышэння эфектыўнасці работы СППС і ўзаемадзеяння з бацькамі, навучэнцамі загадваю:

- Забяспечыць да 1 красавіка дзейнасць груп у Viber для спецыялістаў СППС устаноў адукацыі, прызначыўшы адміністратарамі дасведчаных педагогаў-псіхолагаў.

- Прадоўжыць працу выканання паслуг онлайн-кансультавання для вучняў і іх законных прадстаўнікоў, у тым ліку праз сайты сацыяльна-псіхалагічных цэнтраў, у малых групах з абавязковым прыцягненнем да гэтага тыпу дзейнасці маладых спецыялістаў СППС.

- Прапрацаваць пытанне стварэння пры кожнай установе адукацыі віртуальных бацькоўскіх (сямейных) клубаў.

- Да 1 траўня - правесці тыдзень прэзентацыі працы спецыялістаў СППС, забяспечыўшы асвятленне мерапрыемстваў у сродках масавай інфармацыі.

- Прыняць меры для афармлення кабінетаў педагогаў-псіхолагаў, правесці раённыя конкурсы на найлепшы кабінет (да 1 чэрвеня)».

Мінадукацыі маўчыць

Журналісты звярнуліся ў Міністэрства адукацыі, каб атрымаць афіцыйны пералік захадаў і высноў, зробленых пасля трагедыі ў Стоўбцах. На момант публікацыі адказу яны не атрымалі.

Нагадаем, 11 лютага ў Стоўбцах вучань 10-га класа Вадзім прыйшоў у школу, нанёс смяротныя ранынастаўніцы гісторыі і двум аднакласнікам. У суседнім кабінеце хлопец напаў на вучня 11-га класа. Ад атрыманых ран школьнік сканаў.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках