26 красавiка 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Гузь: Дзень Волі - свята для многіх украінцаў

6
Ігар Гузь: Дзень Волі - свята для многіх украінцаў
ІГАР ГУЗЬ

Украінскі народны дэпутат павіншаваў усіх беларусаў з нацыянальным святам.

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь павіншаваў беларусаў з Днём Волі і распавёў, якую ролю для Украіны адыгралі беларускія добраахвотнікі:

«За нашу і вашу свабоду!

Сёння Беларусь святкуе 101-ю гадавіну з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У першую чаргу хачу павіншаваць беларускіх добраахвотнікаў. З 2014 года яны ваююць за нашу і вашу свабоду на ўсходніх тэрыторыях Украіны.

Ваша барацьба зрабіла нашы народы яшчэ больш блізкімі. Таму Дзень Волі - гэта ўжо свята для многіх украінцаў. І знішчэнне Расейскай Федэрацыі мы таксама адсвяткуем разам!

Беларусам жа ў Беларусі зычу цярпення і веры ў перамены.

Жыве Беларусь і будзе жыць!», - заявіў украінскі дэпутат.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках