26 красавiка 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Лукашэнка даўно абвясціў вайну беларусам

17
Павел Севярынец: Лукашэнка даўно абвясціў вайну беларусам

Нічога добрага дыктатара на гэтым шляху не чакае.

Пасля 15 дзён арышту сёння на волю выйшаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ён быў асуджаны за абарону мемарыяла ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, дзе ўлады пачалі знішчаць крыжы. Са слоў палітыка, яго затрыманне, суд і прысуд - гэта поўнае беззаконне.

- На тэлефон здымаеш, як нішчаць крыжы, - два пратаколы, «дробны хуліган», маўляў, «супраціўляешся законным патрабаванням міліцыі». Поўнае беззаконне. І Лукашэнка, які даўно абвясціў вайну беларусам, у выпадку з Курапатамі, абвясціў вайну яшчэ народнай памяці і Богу. А гэта сур'ёзная рэч. Я думаю, нічога добрага яго на гэтым шляху не чакае.

Павел Севярынец сказаў, што ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання міліцыі Менскага раёну былі нядрэнныя. Быў у камеры на дзве асобы. Палітык чытаў, пісаў, маліўся, думаў пра сям'ю.

Сустракаць Севярынца прыйшлі блізу 20 чалавек ягоных паплечнікаў, абаронцаў Курапатаў і, вядома, сям'я - жонка Вольга разам з маленькім сынам Францішкам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках