Паліцыянты ўручылі Зяленскаму пратакол
19- 21.04.2019, 15:12
- 23,239
Кандыдата ў прэзідэнты Украіны абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні.
Праваахоўнікі ўручылі шоўмену, кандыдату ў прэзідэнты Украіны Уладзіміру Зяленскаму пратакол аб адміністратыўным парушэнні за тое, што ён паказаў запоўнены выбарчы бюлетэнь. Пра гэта 21 красавіка ў Facebook паведаміў спікер штаба Зяленскага Дзмітрый Разумкоў.
«Новы прэзідэнт - новыя правілы. Усе павінны жыць паводле закона! Зяленскаму ўручаюць пратакол аб адміністратыўным парушэнні за тое, што паказаў бюлетэнь», - напісаў ён.
Сёння раніцай Зяленскі прадэманстраваў на выбарчым участку свой запоўнены бюлетэнь. Шоўмэн прагаласаваў за сябе.