27 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флот «Белавія» папоўняць два новыя самалёты Embraer

6
Флот «Белавія» папоўняць два новыя самалёты Embraer

Першы камерцыйны рэйс новыя авіялайнеры зробяць ужо 23 красавіка.

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» 20 красавіка прызямліўся самалёт Embraer-195 з завода-вытворцы (г. Сан-Жазэ-дус-Кампус, Бразілія) у новай ліўрэі «Белавія». А 21 красавіка ў Менску прызямліцца другі новы самалёт - Embraer-175, паведамляе belmir.by.

Паветраныя судны пастаўляюцца ў рамках дамовы паміж ААТ «Авіякампанія «Белавія» і ірландскай лізінгавай кампаніяй Nordic Aviation Capital Dac аб лізінгу пяці новых самалётаў Embraer: трох - Embraer-195 і двух - Embraer-175.

Пастаўка трэцяга паветранага судна E195 чакаецца ў канцы красавіка 2019 года. Чацвёрты і пяты самалёты будуць пастаўленыя ў снежні 2019 і красавіку 2020 года.

Сучасныя Embraer цалкам адпавядаюць запытам інтэнсіўнага росту пасажыраплыні авіякампаніі ды ў будучыні цалкам заменяць невялікія CRJ.

Канцэпцыя салона гарантуе максімальны камфорт для пасажыраў за кошт канфігурацыі крэслаў 2+2 у эканамічным класе абслугоўвання і 2+1 - у бізнэс-класе. У новых самалётах прадстаўлены тып бізнэс-класа з жорсткай перагародкай і павялічанай адлегласцю паміж крэсламі.

Embraer-195, які прыбыў учора, разлічаны на перавозку 107 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 11 месцаў у салоне бізнэс-класа і 96 у эканом-класе.

Лайнер з завода-вытворцы пераадолеў 12 тысяч кіламетраў з горада Сан-Жазэ-дус-Кампус, правёўшы больш за 16 гадзін у палёце, змяніўшы 4 кліматычныя зоны, паспеўшы перасекчы 6 гадзінных паясоў.

Embraer-175, які прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» сёння, разлічаны на перавозку 76 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 12 месцаў у салоне бізнэс-класа і 64 у эканом-класе.

Першы камерцыйны рэйс новыя авіялайнеры зробяць ужо 23 красавіка пасля заканчэння ўсіх мытных і тэхнічных працэдур.

Новыя самалёты плануецца выкарыстаць практычна на ўсіх рэйсах маршрутнай сеткі беларускай авіякампаніі. Так, напрыклад, ужо ў панядзелак «Белавія» адкрывае наўпроставыя рэйсы ў аэрапорт «Шарамеццева» (г. Масква), а 30 траўня - Талін, дзе як раз будуць выкарыстоўвацца гэтыя тыпы паветраных суднаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках