26 красавiка 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні спынілі справу супраць старшыні Саюза палякаў Анжэлікі Борыс

14
У Гародні спынілі справу супраць старшыні Саюза палякаў Анжэлікі Борыс
АНЖЭЛІКА БОРЫС У СУДЗЕ.
ФОТА: ВІКТАРА САЗОНАВА

Падтрымаць Анжэліку Борыс прыйшло вельмі шмат людзей, якія з цяжкасцю змясціліся ў зале суда.

Сёння суд Ленінскага раёна Гародні разглядаў адміністрацыйную справу старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў (СПБ) Анжэлікі Борыс, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На яе гарадзенская міліцыя склала пратакол аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні на падставе арт.23.34 КоАП, а менавіта за «несанкцыянаванае» правядзенне ў сакавіку гэтага года традыцыйнага свята «Казюкі».

Справу разглядала суддзя Алена Пятрова.

Як паведамляе праваабаронца Віктар Сазонаў, падтрымаць Борыс прыйшло вельмі шмат людзей, яны з цяжкасцю змясціліся ў зале суда. Гэта чальцы Саюза палякаў у Беларусі, а таксама праваабаронцы і журналісты.

Суддзя адразу забараніла весці фотаздымку і загадала выйсці з залы ўсім, каму не выстарчыла месца ў зале. Людзі незадаволена выходзілі.

Абараняў Борыс у судзе адвакат Віталь Пракопік.

Сведка, супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Куль не мог правільна назваць мерапрыемства, якое праводзілася, кажа, што гэта нейкія «Кізюкі».

Сведка, супрацоўнік Аляксей Вайтэшка, сцвярджае, што ў гэты дзень праходзілі «Казюкі», арганізаваныя аддзелам культуры, і таму гулянне і «Казюкі» ў іншым месцы - незаконныя.

Віктар Сазонаў абураецца, кажа, што «Казюкі» - гэта нацыянальная традыцыя палякаў, у тым ліку і польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Людзі выходзяць на вуліцу весяліцца і святкаваць. Судзіць іх за гэта тое ж самае, што судзіць за знаходжанне ў Вялікдзень ля касцёла. Складаць за гэта пратаколы - гэта дыскрымінацыя паводле нацыянальнай прыкметы.

Пасля працяглага перапынку суд аднавіўся.

Анжэліка Борыс кажа, што ў 2005 годзе КДБ знішчыла рэгістрацыю Саюза палякаў, але яна сябе ўважае старшынёй і далей. А сённяшні суд - гэта суд над традыцыямі палякаў і гэта ганьба.

Каментаваць і адказваць на пытанні суддзі яна адмовілася, але суддзя ўсё адно задае пытанні. Анжэліка на большасць адмаўляецца адказваць.

Пасля абедзеннага перапынку суд пастанавіў з прычыны малазначнасці правапарушэння вызваліць Анжэліку Борыс ад адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках