18 лiпеня 2026, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія актывісты павіншавалі гараджан з Першамаем

Берасцейскія актывісты павіншавалі гараджан з Першамаем
Фота: racyja.com

Актывісты разбавілі афіцыёз, які быў у гарадскім парку.

Берасцейскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і арганізацыі “За свой горад” паралельна з уладамі зладзілі віншаванні гараджан у гарадскім парку з Першамаем – святам Міжнароднай салідарнасці працоўных, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Кажа старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Берасці і арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі:

– Мы раздавалі людзям бюлетэнь “За свой горад”. Мы падрыхтавалі адмысловыя паштоўкі з 1 траўня і распаўсюджвалі бел-чырвона-белую сімволіку. Мы распаўсюдзілі каля 600 экзэмпляраў нашай прадукцыі. Людзі з задавальненнем бралі, асабліва дзеці сцяжкі. І такім чынам мы разбавілі гэты афіцыёз, які быў у гарадскім парку.

Паводле Ігара Маслоўскага, мерапрыемства прайшло спакойна, хаця фіксавалася міліцыяй. Маслоўскі лічыць, што ніякіх парушэнняў з іх боку не было.

Фота: racyja.com
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках