20 красавiка 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё яны разумеюць

7
Усё яны разумеюць
ФОто: svaboda.org

Цяжка, калі думаеш, што яны гэта ад тупасці. Страшна, калі разумееш, што не.

«Тое, што зроблена зараз у Курапатах — усе гэтыя брамкі, кветачкі, лавачкі, сетка-рабіца вясёлянькага зялёнага колеру — гэта не адсутнасць густу, не тупасць, не дурасць і не глупства. Гэта абсалютна дакладны і тонкі разлік, — піша Ганна Севярынец.

Думаю, усё там усвядомлена з высокай ступенню пранікнення ў тэму: і брамка, і сетка. Знізіць пафас спачування, знізіць градус успрыняцця. На Беларусі ўмелі і умеюць рабіць магутныя, эмацыйна пераканаўчыя мемарыялы. Проста тут і мэты такой не стаяла. Стаяла - адваротная. Збіць на нуль пачуццё горычы і трагедыі. Брамкай. Зялёненькай сеткай. Клумбачкамі. Ну, так, было нешта некалі, нехта невядомы пастряляў нейкіх невядомых. А што такова? Шкада, канешне, ну дык вось лавачкі. Можна пасядзець, паспачуваць.

Цяжка, калі думаеш, што яны гэта ад тупасці. Страшна, калі разумееш, што яны гэта ў цвярозым розуме. У вельмі нават цвярозым.

Пасля таго, як дзяржава прыйшла ў Курапаты, стала горш. І не таму, што дзяржава ў нас такая безгустоўная. Таму, што ў нас дзяржава - жорсткая, цынічная і прагматычная. Усё яны разумеюць. І на Вайсковых — усё разумеюць. І калі дрэвы піляць вакол школ і чыгунак — разумеюць. І калі ўводзяць татальны кантроль над дзецьмі цераз галовы бацькоў — разумеюць. І калі настаўніаў адрываюць ад урокаў, каб па хатах хадзілі сігналізацыю правяраць — разумеюць. На жаль».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках