Верагодны ход Крамля
3- Ігар Эйдман
- 15.07.2026, 15:30
- 4,468
Што адбудзецца пасля 20 верасня.
Цяпер хто толькі ні кажа пра тое, што пасля выбараў у Дзяржаўную думу Расіі будзе мабілізацыя: ад Ігара Стралкова да Бэна Ходжэса.
Думаю, магчымы такі сцэнар. 20 верасня скончацца выбары, а 21 верасня споўніцца роўна чатыры гады ад дня ўказу Пуціна аб папярэдняй мабілізацыі. У Расіі абвесцяць не мабілізацыю, а ротацыю мабілізаваных у 2022 годзе, прыурочаную да чацвёртай гадавіны іх службы. Улады ўвогуле стараюцца пазбягаць гэтага слова. Абвяшчэнне мабілізацыі стала б ударам па прэстыжы Пуціна, які шмат разоў заяўляў, што яе не будзе, а Расія і так перамагае.
Замест мабілізацыі абвесцяць ротацыю. Скажуць, што «мобікі», якіх прызвалі чатыры гады таму, ужо адслужылі сваё, і па просьбах сваякоў іх неабходна замяніць.
Колькі цяпер засталося ў страі з тых 300 000, каго прызвалі чатыры гады таму? Думаю, некалькі дзесяткаў тысяч. Наўрад ці нават сто тысячаў наберуцца.
Заявуць, што іх адпускаюць дадому, правядуць ротацыю, а ўзамен мабілізуюць новае «гарматнае мяса» ў войска. Замест некалькіх дзесяткаў тысяч (нават сотні, калі так) мабілізуюць ужо некалькі сотняў тысяч чалавек, да паўмільёна. Але пададзена гэта будзе не як мабілізацыя, а як ротацыя.
Думаю, што з піяраўскага пункту гледжання гэта найбольш верагодны ход Крамля.
Ігар Эйдман, Telegram