25 чэрвеня 2019, aўторак, 11:54
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Датчанін прыйшоў з Польшчы ў Беларусь па чыгуначных шляхах

23
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

24-гадовы грамадзянін Даніі растлумачыў, што накіроўваўся ў Менск з мэтай турызму.

На чыгуначнай станцыі Брузгі пры дапамозе сістэмы відэаназірання 23 траўня быў знойдзены невядомы мужчына, які накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь па чыгуначных шляхах, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

За сто метраў ад мяжы яго затрымалі памежнікі. Парушальнікам аказаўся 24-гадовы грамадзянін Даніі. Пашпарт у замежніка быў пратэрмінаваны ўжо два гады, а з асабістых дакументаў мелася толькі пасведчанне кіроўцы. Сам маладзён растлумачыў, што накіроўваўся ў Менск з мэтай турызму. З сабой у яго былі мапы Беларусі і Расеі.

Мужчына затрыманы да высвятлення асобы. Распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне правілаў знаходжання) КоАП Беларусі.