26 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Гомеля дэпартуюць 65-гадовага грамадзяніна Украіны

5
З Гомеля дэпартуюць 65-гадовага грамадзяніна Украіны
УЛАДЗІМІР ЛАНДАР
ФОТА: GOMELSPRING.ORG

За Уладзіміра Ландара заступіўся праваабаронца Леанід Судаленка.

21 траўня кіраўнік АУС Гомельскага райвыканкама Васіль Краўцоў прыняў пастанову пра дэпартацыю з Беларусі грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ландара. 65-гадовы мужчына жыў у Гомелі ў доме сваяка без рэгістрацыі, што і з'явілася фармальнай нагодай для такога суровага адміністрацыйнага спагнання, піша «Гомельская весна».

На прыёме ў праваабаронцы Леаніда Судаленкі мужчына апавёў, што ў Гомелі ў яго была сям'я, жонка і сын з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі. З жонкай ён разышоўся, дарослы сын жыве асобна. Мужчына ні з кім не канфліктуе, ні разу не змушаўся да адміністрацыйнай адказнасці. Кажа, нават участковы часам смяяўся, пагражаючы штраф выпісаць за адсутнасць рэгістрацыі. І раптам дэпартацыя з забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў!

«21 траўня мяне праз тэлефон выклікалі ў АУС Гомельскага раёна, дзе ў тэрміновым парадку прынялі пастанову пра дэпартацыю. Нават прымусілі з'ездзіць на вакзал і набыць квіток на аўтобус Гомель–Кіеў. Я родам з Палтавы, у мяне там сваякі жывуць, але я не хачу з'язджаць з Гомеля», – апавёў сваю гісторыю дэпартаваны замежнік.

Фото: gomelspring.org

Разам з юрыстам падрыхтаваная скарга ва ўправу грамадзянства і міграцыі УУС Гомельскага аблвыканкама.

«У пастанове пра дэпартацыю паказана, што Уладзімір Ландар сваю віну прызнаў і раскаяўся, што з'яўляецца змякчальнай віну акалічнасцю. Тады не зразумела, чаму да яго ўжытая надзвычай жорсткая санкцыя ў выглядзе дэпартацыі, ды яшчэ і на максімальна магчымы тэрмін. У любым выпадку гэтая справа павінна прайсці судовую праверку», – заявіў праваабаронца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках