Вялікабрытанія, Германія і Францыя ўзмоцняць падтрымку Украіны
- 22.05.2026, 23:28
Ужо ў найбліжэйшыя месяцы.
Брытанскі прэм'ер-міністр Кір Стармер, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц паабяцалі ўкраінскаму лідару Уладзіміру Зяленскаму ўзмацніць падтрымку Украіны ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Пра гэта заявілі ў канцылярыі Стармера.
«Лідары… пацвердзілі, што ў найбліжэйшыя месяцы яны ўзмоцняць сваю падтрымку (Украіны — заўв.)», — гаворыцца ў заяве.