26 красавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ураган даслоўна прайшоў праз наш завод»

9
«Ураган даслоўна прайшоў праз наш завод»

На МТЗ аднаўляюць цэхі пасля разгулу стыхіі 29 траўня.

Увечары 29 траўня ў Менску бушаваў ураган: затапіла дарогі і нават сарвала дах храма. На тэрыторыі трактарнага завода, як выявілася, стыхія нарабіла нямала спраў. Пашкоджаныя сотні квадратных метраў даху і шклення.

Супрацоўнікі МТЗ распавялі tut.by, што, мяркуючы з усяго, эпіцэнтр стыхіі прыпаў на іх прадпрыемства. Ветрам пашкоджаныя не менш за 400 квадратных метраў даху і яшчэ больш за 600 квадратных метраў шклення.

«Ураган даслоўна прайшоў праз наш завод, - кажуць супрацоўнікі. - Так яшчэ ніколі завод не трапала».

Найбольшая шкода прычыненая чатыром цэхам, рамантаваць будуць сваімі сіламі. Балазе ёсць свая будаўнічая ўправа і тэхнічныя службы.

«Цяпер усімі сіламі аднаўляем, плануем зрабіць да панядзелка. Добра, што дажджоў няма, ужо рамантуем дах. Завод прадаўжае працу», - распавялі ў кіраўніцтве прадпрыемства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках