19 верасня 2026, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Чарговы акт вандалізму ў Курапатах

13
Фотафакт: Чарговы акт вандалізму ў Курапатах
ФОТА: KP.BY

Акурат на гэтым месцы былі дэмантаваныя фотапасткі.

У Курапатах невядомыя разбілі і раскідалі свечкі каля каменя, які ўсталяваны ўладамі.

Актывіст Яўген Батура распавёў «Белсату», што акурат на гэтым месцы раней былі дэмантаваныя фотапасткі. Калі актывісты ўбачылі пабітыя свечкі, яны выклікалі міліцыянтаў.

«На месца прыбылі два міліцыянты. Адзін пачаў размову з Ганнай Шапуцькай, а другі, «ціхар», запісаў усё на камеру», - распавёў Яўген Батура.

Актывісты падкрэсліваюць, што каля Курапатаў заўсёды прысутнічаюць міліцыянты, але акты вандалізму адбываюцца даволі часта і вінаватых не знаходзяць.

ФОТА: Яўген БАТУРА. FACEBOOK
ФОТА: Яўген БАТУРА. FACEBOOK
ФОТА: Яўген БАТУРА. FACEBOOK
ФОТА: Яўген БАТУРА. FACEBOOK
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках