26 красавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «таёжны саюз» без візы, у Еўропу - плаці 80 еўраў

35
У «таёжны саюз» без візы, у Еўропу - плаці 80 еўраў
Фота: bymedia

Рэжым баіцца паўтарыць лёс СССР праз паездкі беларусаў у ЕЗ.

Як і чакалася, Рада Еўразвязу 6 чэрвеня зацвердзіла сур'ёзныя змены ў свой Візавы кодэкс. Галоўнае змяненне - павелічэнне сумы візавага збору за атрыманне кароткатэрміновай візы для наведвання дзяржаў, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону, з 60 да 80 еўра.

Беларусы, праз бяздзейнасць улад, які не могуць уклассці з Еўразвязам пагадненне аб рэадмісіі, трапілі пад дзеянне гэтай змены.

Чаму жыхары краіны-рэкардысткі ў колькасці шэнгенскіх віз павінны плаціць такі вялікі збор? Як беларускія ўлады псуюць перспектыўныя памежныя праекты? Навошта ўлады будуюць «жалезную заслону» на мяжы з Еўразьвязам? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з прадпрымальнікам, каардынатарам БНК ў Слоніме Віктарам Марчыкам.

- Уладам проста не выгадна падпісваць гэтыя дакументы, а цяпер яны спрабуюць усё выставіць так, што вінаваты Еўразвяз. Але ж факт застаецца фактам: мы апынуліся ў гэтай сітуацыі з віны рэжыму. Нават Расея, якая настолькі далёкая ад Еўропы, плаціць па 35 еўраў за візавы збор. А ўлады прыклалі рукі да таго, каб нашы грамадзяне плацілі за шэнген па 80 еўраў.

Чым яны матывуюць закрытыя межы? Па-першае, ідзе вялікі адток насельніцтва, асабліва - моладзі. Хто ў гэтай краіне будзе працаваць? Другі момант - улады ўвесь час кажуць пра тое, што «з краіны вывозяць паліва, валюту, не купляюць беларускія тавары». Тут галоўная праблема ў тым, што чыноўнікі замест галавы думаюць іншым месцам.

Мы бачым, што цяпер паднялася новая хваля барацьбы з канкурэнцыяй - тыя ж словы кіраўніка «Беллегпрама» аб тым, што «трэба ўзяцца за сэканд-хэнды». У гэтым уся наша ўлада: лягчэй закрыць мяжу, чым падымаць узровень сваёй прадукцыі. Лягчэй закрыць сэканд-хэнды, чым выпускаць даступнае, якаснае і прыемнае воку адзенне.

Уладам трэба зрабіць простыя і ўсім зразумелыя рэчы: падняць нашу эканоміку, а не закрываць межы. Успомніце 90-я гады. Бо палякі самі да нас прыязджалі, каб зарабіць капейчыну, нешта прадаць.

Сёння Польшча пайшла наперад, а мы не проста вярнуліся ў 90-я, стала яшчэ горш. І ў гэты момант, калі беларусы, пакінутыя дзяржавай, спрабуюць самі сябе пракарміць, нам падаюць такі «сюрпрыз». Яны што, чакаюць калі людзі выйдуць на вуліцы і іх скінуць? У «таёжны саюз» без візы - калі ласка, у Еўропу - плаці 80 еўраў. Дарагія чыноўнікі, адкрыйце ўжо межы, бо Беларусь - еўрапейская краіна.

- У свой час прапаноўвалася ініцыятыва малога прымежнага руху з Польшчай. Ці дапамагла б гэтая пастанова жыхарам рэгіёнаў Заходняй Беларусі?

- Вельмі добрая ініцыятыва. Наколькі я ведаю, менавіта Беларусь загамавала гэтую ідэю, хоць Польшча была гатовая да супрацоўніцтва. Зразумейце, для нашых уладаў гэта ўсё занадта складаныя пастановы.

Пачнуцца абвінавачванні ў тым, што ніхто не працуе, а «возіць бензін, цыгарэты, анучы». Дык, хто б займаўся такімі справамі, каб проста «падтрымліваць» штаны. Але ж колькі людзей, якія жывуць у памежных рэгіёнах, у якіх сваякі па той бок мяжы. Цэлыя сем'і падзеленыя. Суседнія краіны былі б і рады падтрымаць такую ініцыятыву. Як заўсёды, усё ўпіраецца ў нашых чыноўнікаў.

- А што кажуць людзі пра новыя ліміты, якія абмяжоўваюць увоз тавараў з-за мяжы?

- Гэта ўскладніла жыццё простым людзям. Але ездзіць па танныя прадукты і адзенне ўсё адно будуць. Да ўвядзення абмежаванняў атрымлівалася прывезці нешта і сабе, і родным, і суседзям. Зарабіць хоць бы капейку, каб апраўдаць дарогу. Але 25 кілаграмаў - вельмі абмежаваная колькасць. Усё гэта сур'ёзна б'е па кішэнях простых людзей. Людзі вельмі незадаволеныя. Дарэчы, дэмакратычным кандыдатам трэба выкарыстоўваць гэта ў сваёй перадвыбарнай кампаніі. «За скасаванне ўсіх мытных лімітаў» - выдатны лозунг, які прыйдзецца па душы жыхарам памежных раёнаў.

- Вам не здаецца, што ўлады проста хочуць, каб беларусы жылі за «жалезнай заслонай» і менавіта з гэтай прычыны байкатуюць падпісанне ўсіх дакументаў?

- Скажу больш, Лукашэнка хоча не шэнген за 80 еўраў, а збор за выезд за мяжу, які ён калісьці прапаноўваў. Чалавеку патрэбныя грошы. Яму абсалютна ўсё адно, якім спосабам іх можна зарабіць.

Даўно ўжо жартуюць, што калі б была магчымасць браць грошы за паветра - Лукашэнка б іх браў. Сёння Расея перакрыла яму кісларод, яму вельмі складана трымацца на плаве, бо надышоў час аддаваць пазыкі. Вешаць локшыну на вушы не атрымаецца, калі людзям давялося зацягнуць паясы - усё зразумелі, што гэтыя 25 гадоў мы ішлі не той дарогай. Бралі - праядалі, бралі - праядалі. Мала таго, што праядалі, дык чыноўнікі яшчэ і раскрадалі. А сёння мы ўсё вяртаем са сваёй уласнай кішэні. Ведаеце, мне адзін чалавек учора сказаў: «Я думаў, што мы дасягнулі дна, але знізу пастукалі».

Акрамя таго, улады проста баяцца, што паездкі ў ЕЗ будуць мець для рэжыму Лукашэнкі эфект, падобны да «эфекту відэамагнітафону» для СССР.

Людзі ездзяць у Еўропу, параўноўваюць, глядзяць, якое там жыццё, бачаць, што па тэлевізары паказваюць зусім не тое. Беларусы разумеюць, што іх увесь час падманваюць. Але жалезная заслона ў наш час немагчымая. У эпоху інтэрнэту гэта проста немагчыма.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках