17 чэрвеня 2019, панядзелак, 1:00
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусы адмаўляюцца працаваць за такія заробкі

17

У краіне расце дэфіцыт рабочых рук.

У Беларусі расце брак рабочых. На пачатак чэрвеня для іх было блізу 54,7 тысячы вакансій, месяцам раней - на 3,8 тысячы менш. Партал tut.by паглядзеў, якія працоўныя ў дэфіцыце.

У Беларусі на пачатак чэрвеня было 85,4 тысячы вакансій, паведамляюць у Мінпрацы. Попыт на работнікаў рабочых прафесіях склаў 64% ад агульнай колькасці вакансій. На пачатак траўня гэты паказчык складаў 63,1%, а на пачатак красавіка - 62,7%.

Да прыкладу, для кіроўцаў аўтамабіляў у банку вакансій 6 чэрвеня было 4380 прапаноў ад наймальнікаў, трактарыстаў - 2840, прадаўцоў - 2580, кухараў - 1650, электрагазазваршчыкаў - 1050, электраманцёраў рамонту і абслугоўвання электраабсталявання - 1080, дарожных рабочых - амаль 490.

Стае вакансій таксама і для будаўнікоў. Да прыкладу, для муляроў - амаль 1450 прапаноў ад наймальнікаў, тынкоўшчыкаў - 970, маляроў - 840.

Нагадаем, беларусы сталі часцей з'язджаць на заробкі за мяжу. Пры гэтым пераважная большасць тых, хто выехаў на заробкі - рабочыя. Больш за ўсё беларускія працоўныя запатрабаваныя ў Расеі, Польшчы, Літве і Чэхіі.

Улады раней неаднаразова ўздымалі пытанне працоўнай міграцыі беларусаў. Да прыкладу, раней прынялі пастанову падняць заробкі будаўнікам, якія з'язджаюць на заробкі. У Мінбудархітэктуры тлумачылі, што ў 2017 годзе амаль 50% ад усіх, хто з'ехаў на заробкі за мяжу, склалі будаўнікі.