11 траўня 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Літве вельмі важная будучыня незалежнай і дэмакратычнай Беларусі

2
Лінас Лінкявічус: Літве вельмі важная будучыня незалежнай і дэмакратычнай Беларусі
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі абмеркаваў абстаноўку, якая назіраецца ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе delfi.lt.

Міністр выказаў занепакоенасць Літвы з нагоды адсутнасці паляпшэнняў сітуацыі з правамі чалавека і сістэматычных парушэнняў грамадзянскіх свабодаў.

«Літве вельмі важная будучыня незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, якая паважае правы чалавека і якая забяспечвае вяршэнства закона», - сказаў Лінас Лінкявічус.

Міністр паўтарыў, што пазіцыя Літвы з нагоды Астравецкай атамнай электрастанцыі застаецца паслядоўнай - праект ажыццяўляецца непразрыста, з парушэннямі дзейных канвенцый, таму Літва і далей будзе ўздымаць пытанне Астравецкай АЭС.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі падзякавалі Літве за прынятае рашэнне, што на помніку кіраўніку паўстання 1863-1864 гг. будзе надпіс і на беларускай мове.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках