20 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З пачатку года мне налічылі за ваду ў 5,5 разоў больш, чым працоўным»

14
«З пачатку года мне налічылі за ваду ў 5,5 разоў больш, чым працоўным»

Дэкрэт аб «дармаедах» - сацыяльная несправядлівасць з якой трэба змагацца.

Следам за судом у Рэчыцы забароны пратэстных акцый супраць «дармаедскага» дэкрэта прайшлі праверкі ў судах Добруша, Мазыра і Светлагорска. Суды першых інстанцый на месцах падтрымліваюць мясцовых чыноўнікаў, што забаранілі гомельскай хатняй гаспадыні Марыі Тарасенцы 25 вулічных шэсцяў у рэгіёне, піша «Гомельская вясна».

Вулічныя шэсці заяўляліся для прыцягнення ўвагі на праблемы для тых, хто страціў працу ці не можа яе знайсці.

«Мне дзяржава з пачатку года налічыла за гарачую ваду ў 5,5 разоў больш, чым тым, хто мае працу. З восені ў разы падаражэе яшчэ ацяпленне і газ. Я ўважаю, што з гэтай сацыяльнай несправядлівасцю трэба змагацца», - упэўненая ў сваёй праваце жанчына.

Раённы суддзя ў Добрушы Алег Васюкоў паспрабаваў нават абвінаваціць Марыю Тарасенку ў свабоднай трактоўцы нормаў міжнароднага права.

«Заяўніца са свайго боку дапускае вольную трактоўку і тлумачэнне міжнародных нормаў, вырываючы з кантэксту пэўныя фразы і сказы, тым самым змяняючы агульны сэнс актаў заканадаўства на сваё меркаванне, ігнаруе патрабаванні міжнародных нормаў, якія не проста дапускаюць, а прадугледжваюць прадугледжаныя заканадаўствам абмежаванні», - матываваў сваё рашэнне чалавек у судзейскай мантыі.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які аказвае актывістцы дапамогу ў судах з высновамі суддзі не згодны і ўважае, што той у поўнай меры праяўляе сваю некампетэнтнасць у пытаннях міжнароднага права.

«Любое абмежаванне правоў чалавека павінна быць не толькі прадугледжанае законам, пра што піша ў пастанове суддзя, але павінна яшчэ з'яўляцца неабходным і суразмерным. У гэтым пытанні па забароне мірнага сходу суддзя чамусьці не праявіў сваёй кампетэнтнасці. І хто пасля гэтага вырывае з кантэксту норм права фразы і сказы?», - заяўляе праваабаронца.

На яго думку, суддзя не прадставіў ніякага абгрунтавання на конт таго, якім чынам вулічнае шэсце ў Добрушы магло нанесці шкоду інтарэсам дзяржаўнай ці грамадскай бяспецы, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Са слоў Марыі Тарасенкі, найбліжэйшым часам аналагічныя суды пройдуць у Рагачове, Нароўлі і Акцябрскім.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках