16 лiпеня 2019, aўторак, 14:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, колькі трэба спаць, каб добра выглядаць

1

Падчас даследавання спецыялісты ацэньвалі колер і чысціню скуры добраахвотнікаў ранкамі.

Навукоўцы ў Брытаніі вызначылі, колькі трэба спаць, каб добра сябе адчуваць і добра выглядаць.

Пра гэта піша bykvu.com са спасылкай на выданне The Mirror.

Навукоўцы адзначылі, што няправільны рэжым сну можа выклікаць дрэнны настрой, дэпрэсію і раздражняльнасць.

Высветлілася, што, каб пасля абуджэння і на працягу дня выглядаць добра, трэба спаць уначы прыкладна 9 гадзін і 10 хвілін.

Акрамя таго, такая колькасць сну спрыяе паляпшэнню настрою. Навукоўцы таксама назвалі найлепшы час засыпання і абуджэння. Гэта 21.45 і 06:55 адпаведна.

Падчас свайго даследавання спецыялісты ацэньвалі колер і чысціню скуры добраахвотнікаў ранкамі. Таксама ўдзельнікі эксперыменту адзначылі, што пры дастатковым сне ранкам у іх прайшоў дрэнны настрой.