26 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Санкцыі супраць Расеі могуць быць узмоцненыя

15
Зяленскі: Санкцыі супраць Расеі могуць быць узмоцненыя
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Гэта вагар для вяртання акупаваных РФ украінскіх тэрыторый.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild, апублікаваным 18 чэрвеня, што санкцыі супраць Расеі павінны быць пашыраныя, калі наяўныя не прывядуць да жаданага эфекту (пераклад - gordonua.com).

Са слоў Зяленскага, "санкцыі - гэта дыпламатычны інструмент для дасягнення вынікаў", такіх як спыненне агню і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Прэзідэнт адзначыў, што "калі гэты інструмент не працуе, то механізм павінен быць пашыраны".

Ён падкрэсліў, што санкцыі - гэта адзіны вагар для вызвалення акупаваных тэрыторый.

Журналіст сказаў, што ў Нямеччыне ідуць дэбаты з нагоды мэтазгоднасці антырасейскіх санкцый, бо яны "не ўплываюць на паводзіны Крамля".

Зяленскі адказаў, што "санкцыі могуць быць узмоцнены, калі іх эфект не будзе прымальным".

У дачыненні да Расеі дзейнічаюць індывідуальныя і сектаральныя абмежавальныя захады Еўрапейскага звязу ў сувязі з агрэсіяй на Данбасе, а таксама санкцыі, уведзеныя пасля анэксіі Крыму ў 2014 годзе. У сакавіку 2019 года санкцыйных спіс быў пашыраны, у яго ўключылі восем грамадзян РФ, якія маюць дачыненне да нападу на ўкраінскія вайсковыя караблі ў Чорным моры.

20 чэрвеня Еўрапейскі Звяз плануе падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках