18 траўня 2024, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітынгоўцы ў Грузіі распляжылі офіс кіроўнай партыі

Мітынгоўцы ў Грузіі распляжылі офіс кіроўнай партыі

Пратэстоўцы ўвайшлі ў офіс «Грузінскай мары».

У Тбілісі, уначы 21 чэрвеня ўдзельнікі пратэсту ў Грузіі, які спачатку праходзіў ля будынка парламента, распляжылі офіс кіроўнай партыі "Грузінская мара", паведамляе партал "Навіны-Грузія".

Пратэстоўцы распляжылі офіс "Грузінскай мары", размешчаны на праспекце Руставелі. Акрамя таго, некалькі ўдзельнікаў акцыі спалілі на вуліцы сцяг партыі.

Спецназ з дапамогай з слёзацечнага газу, гумовых куль і вадамётаў ужо разагнаў большую частку мітынгу, на якім было блізу сямі тысяч чалавек. Цяпер каля сотні ўдзельнікаў акцыі пратэсту ўсё яшчэ застаюцца на праспекце Руставелі.

Пратэст пачаўся а 19 гадзіне 20 чэрвеня. Яго прычынай стаў прыезд у Тбілісі расейскай парламенцкай дэлегацыі.

Нагадаем, уночы мітынгоўцаў, якіх сілай ад будынка парламента адагнала паліцыя, пачалі будаваць барыкады. Удзельнікі акцыі на праспекце Руставелі ў Тбілісі для збудавання бар'ера складвалі на праезнай частцы крэслы, сталы, смеццевыя скрыні.

Падчас сутыкненняў мітынгоўцаў і сілавікоў пацярпелі больш за паўсотні чалавек, з іх 14 - актывісты. Траім з іх спатрэбілася аперацыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках