18 траўня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка распавёў, як Расея павінна кампенсаваць Беларусі падатковы манеўр

27
Сямашка распавёў, як Расея павінна кампенсаваць Беларусі падатковы манеўр
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Беларускі бок чакае змены формулы кошту нафты.

Пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю ТАСС заявіў, што беларускі бок разлічвае на кампенсацыю РФ за падатковы манеўр. Пра гэта піша nn.by.

«Беларускі бок працягвае разлічваць на кампенсацыю Расеяй наступстваў праведзенага манеўру. Ва ўрада Расеі разуменне праблем Беларусі ў сувязі з гэтым, безумоўна, ёсць. Мы прыступілі да абмеркавання кампенсацыйных механізмаў», - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Яны могуць быць як у выглядзе міжбюджэтных трансфераў, так і ў выглядзе змены формулы кошту нафты, унясення ў яе адмысловай зніжкі. Гэта асноўныя магчымыя механізмы, якія абмяркоўваюцца.

«Сума ж кампенсацыі відавочная для двух бакоў: павінна быць кампенсаваная розніца вывазных мытаў, памножаная на аб'ём нафты, якая пастаўляецца», - сказаў беларускі амбасадар.

Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расеі ў 2015 годзе. Да 2018 года праходзіў яго першы этап, у 2019-м пачаўся завяршальны, які прадоўжыцца да 2025 года. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, на першым этапе манеўру Беларусь страціла $3,6 млрд, якія ніяк не кампенсаваныя.

«Калі ўсё пакінуць так, як ёсць, то да заканчэння падатковага манеўру Беларусь страціць яшчэ $ 10,6 млрд пры сусветным кошце нафты $70 за барэль і $8,8 млрд пры кошце $60 за барэль. А затым беларускія нафтаперапрацоўшчыкі будуць цалкам выведзеныя на сусветны кошт нафты, у выніку чаго Беларусь будзе штогод пераплачваць Расеі па $3 млрд», - падаў звесткі пасол.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках