18 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Балтыі адключаць свае электраэнэргасістэмы ад Расеі і Беларусі

10
Краіны Балтыі адключаць свае электраэнэргасістэмы ад Расеі і Беларусі

Праект сінхранізацыі краін Балтыі з ЕЗ забяспечыць зніжэнне залежнасці ад электрасетак Расеі.

Учора, 20 чэрвеня, у Брусэлі кіраўнікі Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Еўракамісіі зацвердзілі каляндар работ адключэння ліній электраперадачы (ЛЭП) краін Балтыі ад постсавецкай сістэмы і іх сінхранізацыі з Заходняй Еўропай, піша «Зеркало недели».

У пагадненні прадугледжана, што сінхранізацыя павінна быць рэалізаваная да 2025 года, а Еўракамісія ўдзельнічацьме ў перамовах з Расеяй і Беларуссю для зладжанага адключэння.

Да 2020 года плануецца правесці ацэнку інвестыцыйных заявак і прапаноў на фінансаванне марскога кабелю ў Польшчу Harmony Link, які ўзмоцніць магутнасці перадачы электраэнэргіі, а таксама звязанага з гэтым умацавання ўнутраных сетак.

У 2021 годзе будзе абвешчаны конкурс на пракладку кабелю, а сама пракладка павінна пачацца ў 2023 годзе.

У дакуменце таксама гаворыцца, што да 2021 года павінны быць забяспечаныя сістэмныя магутнасці для сінхранізацыі, сёлета ж павінны быць прынятыя да эксплуатацыі аўтатрансфарматары ў літоўскім Алітусе.

«Раней былі палітычныя абяцанні, дэкларацыі, а гэта дакумент, які выразна прадугледжвае, калі пачынаем, што робім, калі заканчваем, як гэта робім», - сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

У чэрвені балтыйскія краіны планавалі правесці выпрабаванні працы сістэмы ЛЭП у ізаляваным рэжыме, аднак на тэхнічныя прычыны Латвія і Эстонія наважылі адкласці яго на нявызначаны тэрмін.

Праектам сінхранізацыі краіны Балтыі спадзяюцца знізіць залежнасць ад Масквы. Цяпер яны дзейнічаюць у сінхронным рэжыме ў так званым кальцы постсавецкай электраэнэргетычнай сістэмы БРЭЛЛ (Беларусь, Расея і краіны Балтыі) і залежаць ад дыспетчарскай у Маскве і электрасетак Расеі.

Пасля доўгіх узаемных спрэчак краіны Балтыі ў 2018 годзе дамовіліся сінхранізавацца з Заходняй Еўропай праз Польшчу.

Цяпер паміж Літвой і Польшчай ужо дзейнічае электраэнэргетычная перамычка LitPol Link, аднак магутнасці намячаецца ўзмацніць пасля пракладкі новага марскога злучэння Harmony Link.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках