18 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты затрымалі адну з галадоўніц «Маці 328»

3
Міліцыянты затрымалі адну з галадоўніц «Маці 328»

Святлану Віткоўскую трымаюць у Свіслацкім пастарунку ўжо больш за чатыры гадзіны.

У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна мясцовыя міліцыянты затрымалі ўдзельніцу галадоўкі «Маці 328» Святлану Віткоўскую. Жанчыну трымаюць у Свіслацкім аддзяленні міліцыі больш за 4 гадзіны, прычыны затрымання невядомыя.

Аб затрыманні «Радыё Свабода» паведаміла актывістка руху «Маці 328» Алена Кузьміна, на чыім лецішчы праходзіць галадоўка.

«Блізу 11 раніцы Святлана адправілася ў пасёлак Дружны на прыпынак, каб ехаць у Менск на чыгуначны вакзал, а адтуль да сябе ў Берасце. Але яе затрымалі на вуліцы і вось ужо больш за 4 гадзіны не выпускаюць. Мы за яе вельмі турбуемся», - сказала Алена Кузьміна.

У Свіслацкім пастарунку Пухавіцкага раёна пацвердзілі, што Святлана Віткоўская знаходзіцца ў іх, але не патлумачылі прычыны затрымання і не сказалі, якія да яе будуць рабіцца крокі.

Хто такая Святлана Віткоўская

Са слоў актывістак руху «Маці 328», Святлане Віткоўскай 61 год, яна ўжо на пенсіі. Яе сына арыштавалі за распаўсюд наркотыкаў.

«У сына канфіскавалі ўсе грошы і рэчы, але частка з іх, як яна кажа, былі яе зберажэннямі за шмат гадоў працы. Казала, што «пакінулі яе голай, зусім без грошай». Прычым, яна сцвярджае, што ў справе гэтыя сродкі не фігуравалі, і атрымліваецца, што іх проста забралі сабе», - кажа Алена Кузьміна.

Святлана Віткоўская прыехала ў Востраў, каб падтрымаць акцыю «Маці 328», і галадала разам з імі некалькі дзён.

З 11 чэрвеня ў вёсцы Востраў галадаюць тры жанчыны з руху «Маці 328». Вядома, што да галадоўкі за гэты час далучаліся прынамсі яшчэ 4 чалавекі. Некаторыя галадаюць па месцы жыхарства, некаторыя галадоўку спынілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках