20 лiпеня 2019, Субота, 4:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Берасцейцы - чыноўніку ад экалогіі: Не будзьце баязліўцам, спусціцеся з нябёсаў

3

Актывісты паклікалі Гарошку «карміць галубоў».

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Свiнцовая варта»:

«Паважаныя Берасцейцы! Заўтра, 23 чэрвеня, у нядзелю, на 11-00 анансаваная сустрэча са старшынём Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Гарошка А.В. Сустрэча анансаваная без узгаднення з намі. Мы мяркуем, што гэта яшчэ адзін здзек. І вось чаму:

1. Гарошка што, не ведае, дзе мы сустракаемся і абмяркоўваем гэтыя праблемы? Ведае.

2. Гарошка што, не ведае, што завод працуе нягледзячы на забарону? Ведае.

3. Гарошка што, не ведае, што яшчэ раней старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта анансаваў сустрэчу, на якой і ён і Гарошка будуць прысутнічаць? Ведае.

4. Гарошка што, не ведае, што ў непасрэднай блізкасці ад плошчы ёсць актавая зала і людзі ў ёй могуць сабрацца, і гэта ўсім будзе выгадна і зручна. Ведае.

На падставе вышэйпералічанага мы мяркуем, што ён трымае нас за дурняў і нас, грамадзян, не паважае - напэўна, таму што стаў высокім «начальнікам»...

Паважаны Аляксандр Васільевіч Гарошка! Не будзьце баязліўцам, спусціцеся з «нябёсаў», прыходзьце ВЫ да нас, у нас ёсць вельмі шмат пытанняў да вас. А мы - як заўсёды, а 12-00 кормім галубоў і рамаўляем», - піша Telegram-канал.