За ўчастак каля ракі ў Менскім раёне змагаліся 14 чалавек
8- 7.06.2019, 21:19
- 18,672
Ён будзе прададзены за 121 500 рублёў.
Сёння адбыўся чарговы аўкцыён па продажы ў прыватную ўласнасць зямельных участкаў у Менскім раёне. Сярод трох дзясяткаў лотаў зямельныя надзелы ў Заслаўі, Калодзішчах, Лапаровічах, Драздова і іншых населеных пунктах. Як прайшлі таргі - глядзіце ў табліцы Onliner.
Вышэй за ўсё ўзляцеў кошт участка плошчай 11 сотак у Юзуфова (20 км ад МКАД у маладзечанскім кірунку). Лот быў выстаўлены на таргі за 17 000, а сышоў з малатка за 121 500 рублёў, што эквівалентна $57 882. На гэты зямельны надзел прэтэндавалі 14 чалавек. Прыцягнула іх не толькі наяўнасць электрычнасці, газу і вадаправода, але і размяшчэнне - на беразе ракі.

У Калодзішчах на гэты раз было прапанавана тры ўчасткі па аднолькавай пачатковай цане 39 000 рублёў. Усе яны забяспечаны электрычнасцю і газам. Першы будзе прададзены за 86 000, другі за 90 500, трэці за 87 500 рублёў.
Участак у Драздова з электрычнасцю і газам падаражэў з 55 000 да 80 526 рублёў, у Лапаровічах на Менскім моры - з 72 000 да 116 000 рублёў. Тры ўчасткі прапаноўваліся ў вёсцы Каменная Горка, што прымыкае да МКАД каля аднайменнага жылога раёна - два з іх будуць прададзеныя адзіным заяўнікам за 99 750 і 89 250 рублёў.
Мінімальным попытам карысталіся найбольш аддаленыя ад Менска і танныя ўчасткі. У вёсцы Даўбарова (40 км ад Менска) былі прапанаваны тры зямельныя надзелы з электрычнасцю, і толькі адзін з іх зацікавіў дваіх чалавек і будзе прададзены за 4235 рублёў. Два ўчасткі ў вёсцы Буды (28 км ад МКАД) будуць прададзеныя адзіным заяўнікам за 8925 і 9240 рублёў.
Вынікі таргоў прэзентаваныя ў табліцы.


Наступны аўкцыён па продажы ўчасткаў у Менскім раёне адбудзецца 5 ліпеня. З лотамі можна азнаёміцца на сайце Менскага абласнога цэнтра інвестыцый і прыватызацыі.