19 верасня 2026, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка заяўляе аб намеры Пуціна вызваліць ўкраінскіх маракоў да 21 ліпеня

7
Парашэнка заяўляе аб намеры Пуціна вызваліць ўкраінскіх маракоў да 21 ліпеня
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Экс-прэзідэнт Украіны ўпэўнены ў гэтым на 90%.

Існуе вялікая імавернасць, што РФ вызваліць украінскіх ваеннапалонных маракоў да парламенцкіх выбараў ва Украіне, якія пройдуць 21 ліпеня. Пра гэта 14 ліпеня заявіў пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў эфіры тэлеканала ICTV, паведамляе "Гордон".

"Хачу звярнуцца да бацькоў і сваякоў нашых герояў, якія знаходзяцца абсалютна незаконна ў расейскіх турмах. Я цвёрда перакананы, што ёсць больш за 90% імавернасці, што да выбараў [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін вымушаны будзе выканаць пастанову арбітражу і вярнуць нашых хлопцаў дадому", - сказаў ён.

На думку Парашэнкі, Пуцін разумее наступствы для Расеі ў выпадку невыканання пастновы Міжнароднага трыбунала.

"Сёння існуюць цалкам выразныя механізмы і абмежаванні суднаходства для расейскіх суднаў, і пра адказнасць за невыкананне па тановы арбітражу ААН. Таму ёсць больш за 90%, што да 21 ліпеня нашы хлопцы павінны быць дома", - заявіў Парашэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках