26 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін кліча Лукашэнку на востраў, дзе сустракаўся з Кім Чэн Ынам

14
Пуцін кліча Лукашэнку на востраў, дзе сустракаўся з Кім Чэн Ынам
Фота: ТАСС

Пра гэта дыктатар распавёў губернатару Прыморскага краю РФ.

Прэзідэнт Расеі ўжо двойчы сёлета запрашаў Лукашэнку пабываць на ўсходзе Расеі. Пра гэта беларускі дыктатар расказаў падчас сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю РФ Алегам Кажамякам, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Ён мяне ўжо двойчы сёлета запрашаў пабываць на ўсходзе Расеі і абавязкова ва Уладзівастоку, на востраве Рускі. Ён чамусьці вельмі ганарыцца гэтым востравам, і я ведаю чаму. Многае там было зробленае апошнім часам. Сапраўды, Уладзівасток атрымаў новае дыханне, ёсць перспектыва развіцця», - растлумачыў дыктатар.

Цікава, што менавіта на востраве Рускі ў красавіку прайшла першая сустрэча Пуціна і кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

На сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Лукашэнка адзначыў, што «закрытых тэм ніколі не было з Расеяй».

«Вы павінны ведаць, што закрытых тэм ніколі не было з Расеяй, а з вамі - тым больш. Усё, што мы можам для вас зрабіць, нягледзячы на адлегласці (адлегласці не так важныя ў наш час, хоць я заўсёды думаю: бліжэй б вы былі да нас, мы больш маглі б зрабіць і для Расеі, і для Беларусі), - адгукнёмся на ўсякую просьбу», - сказаў дыктатар.

Ён адзначыў гатоўнасць Беларусі пастаўляць у Прымор'е сельгастэхніку, прадукцыю машынабудавання, транспарт для пасажырскіх перавозак.

«Мы гатовыя адкрыта і сумленна ўдзельнічаць ва ўсякім конкурсе для паставак гэтай тэхнікі. Мы гатовы ствараць супольныя прадпрыемствы, надаваць вам усякую падтрымку і дапамогу, у тым ліку ў развіцці аграрнага комплексу, - падкрэсліў Лукашэнка. - Вы на нас можаце разлічваць. Мы будзем для вас надзейнымі сябрамі, партнёрамі».

«Ведайце, што ў Беларусі ў вас заўсёды надзейныя сябры, пры ўсякім стаўленні. Якія б дачыненні ні складваліся паміж дзяржавамі, нашы асабістыя дачыненні і вашы з Беларуссю - непарушныя, і мы ў кожны момант гатовы падставіць вам плячо», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках