26 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У крамах «Востраў чысціні» з'явіўся алкагольны аддзел

26
Фотафакт: У крамах «Востраў чысціні» з'явіўся алкагольны аддзел
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларус зайшоў у краму бытавой хіміі і касметыкі і аслупянеў.

«Зайшоў у краму за пральным парашком і аслупянеў», - паведаміў чытач «Салідарнасці», прыклаўшы фатаграфію з аднаго з менскіх дыскаунтэраў.

У краме чытачу распавялі, што аддзел з алкагольнай прадукцыяй з'явіўся ў іх нядаўна. Цэны яму здаліся там больш нізкімі, чым у харчовай краме, якая знаходзіцца побач.

У размешчаных у сетцы аб'явах аб вакансіях у «Востраве чысціні» паведамляецца: «Мы пастаянна развіваемся і цяпер выходзім на новы рынак, пашыраючы свой асартымент харчовай групай тавараў і алкагольнай прадукцыяй».

Дыскаўнтэры «Востраў чысціні» вядомыя як пункты продажу бытавой хіміі і касметыкі. Сетка налічвае больш за 550 крамаў па ўсёй краіне.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках