19 жнiўня 2019, панядзелак, 20:26
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Іран затрымаў нафтавы танкер Брытаніі ў Армузскім праліве

10
Іран затрымаў нафтавы танкер Брытаніі ў Армузскім праліве

У затрыманні судна ўдзельнічаў гелікоптэр.

Іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі затрымаў у Армузскім праліве брытанскі танкер. Пра гэта паведамляюць іранскія агенцтвы Isna і Tasnim, паведамляе РБК.

Паводле звестак агенцтваў, гаворка ідзе пра танкеры Stena Impero. Танкер быў затрыманы «за невыкананне міжнародных законаў», гаворыцца ў паведамленнях іранскіх агенцтваў.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заявіў, што Лондан «тэрмінова шукае дадатковую інфармацыю і ацэньвае сітуацыю пасля паведамленняў пра інцыдэнт у Персідскім заліве» (цытата па Reuters).

Як удакладняе Reuters, Stena Impero - гэта судна пад брытанскім сцягам, якое належыць шведскай суднаходнай кампаніі Stena Bulk. Танкер накіроўваўся ў горад Эль-Джубайль ва Усходняй правінцыі Савудаўскай Арабіі. У гэтым рэгіёне знаходзіцца шэраг нафтаносных радовішчаў Персідскага заліва.

У сумеснай заяве суднаўладальніка Stena Bulk і брытанскай кіруючай кампаніі Northern Marine Limited гаворыцца, што прыкладна а 16.00 паводле брытанскага часу танкер, які рухаўся праз міжнародныя воды Армузскага праліва, атачылі малыя судны. Таксама ў затрыманні судна ўдзельнічаў гелікоптэр. З таго часу і дагэтуль звязацца з танкерам, які цяпер рухаецца ў бок Ірана, кампаніям не атрымалася.

На борце танкера экіпаж з 23 чалавек. Паведамленняў аб траўмах сярод маракоў да разрыву камунікацый не паступала. Суднаўладальнік і кіруючая кампанія таксама паведамілі, што супрацоўнічаюць у гэтым пытанні з брытанскімі ўладамі.