20 красавiка 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты правялі рэстаўрацыю помніка змагарам за свабодную Беларусь у ЗША

1
Актывісты правялі рэстаўрацыю помніка змагарам за свабодную Беларусь у ЗША
Фота: svaboda.org

Манумент з «Пагоняй» знаходзіцца ў амерыканскім Саўт-Рыверы.

Амерыканскі Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) з'яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Першыя перасяленцы з Беларусі з'явіліся тут яшчэ ў 19 стагоддзі, а ў сярэдзіне 20-га беларуская грамада Саўт-Рывера істотна павялічылася за кошт пасляваенных перасяленцаў. З'явілася беларуская царква, культурныя аб'яднанні, газеты і часопісы.

На могілках Саўт-Рывера пахаваныя Юрка Віцьбіч, Янка Станкевіч, Яфім Кіпель, Мікалай Лапіцкі, Радаслаў Астроўскі і іншыя вядомыя беларусы.

ФОТА ВАДЗІМА ВАСІЛЬЕВА

Рэстаўрацыяй памятнага знака ў гонар змагароў за Беларусь займаліся актывісты, фота абноўленага манумента і відэа яго другога адкрыцця выклаў у сацыяльныя сеткі Вадзім Васільеў. На працы для аднаўлення спатрэбіліся два дні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках