26 красавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся сціжмы крылатых мурашак

23
У Менску з'явіліся сціжмы крылатых мурашак
ФОТА З САЙТУ MINSKNEWS.BY

Адкуль яны ўзяліся і ці варта іх баяцца?

У Менску зноў з'явіліся сціжмы крылатых мурашак: інсэктаў заўважылі ў розных мясцінах горада. Tut.by даведаўся, чаму яны ўзніклі так раптоўна і ці варта бедаваць з гэтай нагоды.

Вядома, у прыродзе не існуе такога асобнага гатунку, як мурашы з крыламі. Кузуркі адрошчваюць іх на час шлюбнага перыяду.

Як патлумачыў загадчык лабараторыі наземных беспазваночных жывёлін ДНВА «НВЦ біярэсурсаў НАН Беларусі» Алег Прышчэпчык, гэта штогадовы цыкл, які будзе працягвацца прыкладна да жніўня.

- Калі пасля дажджу надыходзіць такая «парнае» (з падвышанай вільготнасцю - заўвага), сонечнае надвор'е, крылатыя мурашкі, аплодненыя самкі і саміцы, разлятаюцца на новыя абшары. Прычым гэта не паступовы, а масавы вылет - мурашы выходзяць сотнямі і тысячамі за адзін раз. Потым на некалькі дзён - тыдзень гэта можа спыніцца да наступнага спрыяльнага перыяду. Чым часцей стане адбывацца змена тэмператур, тым часцей яны будуць раіцца, - кажа ён.

Зазвычай мы бачым на гарадскіх вуліцах чорных садовых мурашак, якія могуць пасяліцца на газонах або ў садовых таварыствах, аддаючы перавагу глебе або згнілай драўніне. Гэтыя казюркі не кусаюцца і не нясуць пагрозу для чалавека. Наадварот, гэта ідзе на карысць экасістэме: птушкі актыўна палююць на крылатых мурашак, бо гэта лёгкадаступная ежа.

Пасля таго як мурашы знойдуць сабе прыдатнае месца для жыцця, саміцы і самцы адкусяць або скінуць крылы і працягнуць сваё існаванне ўжо бяскрылыя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках