25 красавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчане, якія ўзялі пашпарт РФ пасля анэксіі, у ЕЗ не заедуць

14
Крымчане, якія ўзялі пашпарт РФ пасля анэксіі, у ЕЗ не заедуць

Пра гэта заявіў кіраўнік дыппрадстаўніцтва ЕЗ у Маскве Маркус Эдэрар.

Расейскія пашпарты, выдадзеныя жыхарам акупаванага Крыма пасля анэксіі, не будуць прымаць пры звароце па шэнгенскую візу. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС сказаў кіраўнік дыппрадстаўніцтва ЕЗ у Маскве Маркус Эдэрар.

«Усім вядома, што ЕЗ не прызнаў і не прызнае незаконную анэксію Крыма і Севастопаля Расеяй. Таму расейскія пашпарты, выдадзеныя ў Крыме расейскімі ўладамі пасля анэксіі, не будуць прызнавацца i прымацца пры звароце па шэнгенскую візу», - сказаў ён.

Эдэрар назваў два спосабы легальнага атрымання шэнгенскай візы для жыхароў Крыма: па дакументах, выдадзеных Расеяй да анэксіі ўкраінскага паўвострава, і па пашпарце Украіны.

І ў першым, і ў другім выпадках жыхары Крыма павінны звяртацца па шэнгенскую візу ў консульства краін ЕЗ, размешчаныя ва Украіне, а не ў Расеі.

Калі ў жыхара Крыма ёсць біяметрычны ўкраінскі пашпарт, то ён можа здзяйсняць бязвізавыя паездкі ў краіны Шэнгенскай прасторы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках