19 сакавiка 2024, aўторак, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбыўся ўзброены канфлікт

На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбыўся ўзброены канфлікт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Стральба вялася цывільнымі асобамі з паляўнічай зброі.

Канфлікт з ужываннем зброі адбыўся ў панядзелак на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. Звесткі Дзяржаўнай памежнай службы Кыргызстана і таджыкскай адміністрацыі адрозніваюцца, піша ТАСС.

«Канфлікт адбыўся паміж грамадзянамі Кыргызстана і Таджыкістана, паводле папярэдніх звестак, пацярпелі пяць чалавек», - гаворыцца ў паведамленні кіргізскіх памежнікаў.

«Прычынай канфлікту паслужыла ўстаноўка флагштока жыхарамі вёскі Ворух (Таджыкістан) на ўездзе ў гэты населены пункт. Жыхары вёскі Аксай (Кыргызстан) выступілі супраць устаноўкі флагштока, у сувязі з чым адбылася слоўная сварка паміж жыхарамі двух вёсак, у выніку якой адзін з бакоў ужыў зброю», - адзначае ДПС. Паводле яе звестак, стральба вялася грамадзянскімі асобамі з паляўнічай зброі.

«Паводле папярэдніх звестак, пяць чалавек атрымалі раненні, цяпер аўтатраса Ісфара (Таджыкістан) - Ворух (таджыкскі анклаў) закрытая», - адзначае ДПС. На месца надзвычайнага здарэння ўжо прыбылі прадстаўнікі памежных службаў абедзвюх дзяржаў. «Яны праводзяць сумесныя мерапрыемствы ў прадухіленні інцыдэнту і недапушчэнні яго эскалацыі. На месцы таксама працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў і мясцовых органаў улады бакоў», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Інфармацыя таджыкскага боку

У адміністрацыі горада Ісфара на поўначы Таджыкістана, што непасрэдна мяжуе з Кыргызстанам, паведамілі, што адзін грамадзянін Таджыкістана загінуў, 15 пацярпелі.

«У мясцовую бальніцу звярнуліся 15 чалавек, частка з іх была выпісана пасля аказання першай дапамогі. Большасць пацярпелых атрымалі траўмы ад камянёў: пяцёра шпіталізаваныя з агнястрэльнымі раненнямі, яшчэ дзесяць, якія атрымалі траўмы ад камянёў, адмовіліся ад шпіталізацыі пасля атрымання першай медыцынскай дапамогі. У цяжкім стане знаходзяцца пяцёра, у тым ліку супрацоўнік міліцыі», - сказаў суразмоўца.

Ён удакладніў, што загінулы грамадзянін памёр ад агнястрэльнага ранення ў вока. Загінулы быў 52-гадовым мясцовым настаўнікам.

З яго слоў, канфлікт адбыўся ў панядзелак у другой палове дня паміж жыхарамі таджыкскага паселішча Ворух і кіргізскай вёскай Ак-Сай праз устаноўку стэлы з надпісам «Ак-Сай» на тэрыторыі Воруха. Крыніца дадала, што дарога з Ісфары ў Ворух заблакаваная кіргізскім бокам, на месца інцыдэнту прыбылі прадстаўнікі памежных службаў дзвюх краін. Памежная служба, МУС і МЗС Таджыкістана пакуль не каментуюць сітуацыю на мяжы.

Працягласць мяжы паміж дзвюма дзяржавамі складае блізу 970 км. Пасля развалу Савецкага Саюза ўздоўж яе ўтварылася прыкладна 70 спрэчных участкаў, якія перыядычна станавіліся прычынай узнікнення канфлікту паміж мясцовымі жыхарамі і вайскоўцамі дзвюх рэспублік, у тым ліку і з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Тры гады таму Бішкек і Душанбэ дамовіліся аб актывізацыі дэмаркацыі і дэлімітацыі агульнага ўчастка мяжы. На гэты момант удалося дамовіцца пра лініі праходжання мяжы на працягу амаль 600 км.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках