19 сакавiка 2024, aўторак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зацверджаны пералік экзаменаў, якія будуць здаваць школьнікі ў наступным годзе

Зацверджаны пералік экзаменаў, якія будуць здаваць школьнікі ў наступным годзе

Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры экзамены, адзінаццацікласнікі - чатыры.

Пералік выпускных экзаменаў зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 10 ліпеня 2019 г. №105, паведамляе Нацыянальны прававы партал. Па дакуменце пасля 9-га класа вучні будуць здаваць:

«Беларускую мову» ў пісьмовай форме;

«Беларускую мову» ў пісьмовай форме;

«Матэматыку» ў пісьмовай форме.

Для вучняў класаў, у якiх навучанне ажыццяўляецца на польскай або літоўскай мовах, абавязковым іспытам таксама зацверджаны «Польская мова» ў пісьмовай форме або «Літоўская мова».

Вучні каледжаў мастацтваў разам з асноўнымі (беларуская, расейская, матэматыка) здаюць выпускны экзамен па адным з адмысловых прадметаў у галіне мастацтва.

Пасля 11-га класа абавязковымі экзаменамі з'яўляюцца:

«Матэматыка» пісьмова;

«Беларуская мова» або «Руская мова» па выбары пісьмова;

«Замежная мова» вусна;

«Гісторыя Беларусі» вусна.

Для навучэнцаў класаў нацыянальных меншасцяў - яшчэ і «Польская мова» або «Літоўская мова» ў пісьмовай форме. Вучні каледжаў мастацтваў таксама здаюць творчы экзамен.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 верасня 2019 г.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках