26 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Словы гісторыка Лукашэнкі і рэальныя факты

26
Словы гісторыка Лукашэнкі і рэальныя факты
Фото: ТАСС

Расшыфроўка спрэчных выказванняў выпускніка гістфаку Магілёўскага педінстытута.

На форуме ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка нечакана для ўсіх назваў жыхароў савецкага Ленінграда часоў Другой сусветнай вайны асобным народам:

- Павінен вам сказаць, як гісторык. Хай не пакрыўдзяцца на мяне іншыя народы, але я мяркую, што беларусы і ленінградцы пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны больш за іншыя народы. Мы больш, чым хто-небудзь, разам з ленінградцамі знаходзіліся пад акупацыяй.

Гэтае выказванне патрабуе яшчэ аднаго істотнага тлумачэння, піша «Салiдарнасць». У адрозненне ад тэрыторыі Беларусі Ленінград у гады вайны не быў захоплены Нямеччынай. Горад 872 дні знаходзіўся ў блакадзе нямецкіх войскаў і іх ваенных хаўруснікаў - з 8 верасня 1941-га да 27 студзеня 1944-га.

На тым жа форуме з вуснаў Лукашэнкі прагучалі і іншыя спрэчныя сцвярджэнні:

- Калі нас на Захадзе крытыкуюць - раней больш, цяпер трошкі менш - гэта не таму, што ў іх сумлення больш з'явілася, не. Я ім кажу: вы яшчэ з намі не разлічыліся за тую апошнюю вайну, якая была спароджаная вамі на нашай тэрыторыі. А мы яшчэ ад той цяжкай вайны за сем дзесяцігоддзяў не аднавіліся.

Пачнём са сцвярджэння аб тым, хто «спарадзіў вайну на нашай тэрыторыі». Да моманту пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939-га СССР быў хаўруснікам гітлераўскай Нямеччыны. Менавіта з ёй Масква падпісала пакт, які прывёў да падзелу Польшчы і акупацыі краін Балтыі. Напад Нямеччыны на Польшчу 1 верасня 1939 года ў сусветнай гісторыі азначае пачатак Другой сусветнай вайны.

І аб разліках за вайну. Звесткі аб рэпарацыях лёгка знаходзяцца ў адкрытых крыніцах. Вядома, што ўдзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі на Ялцінскай канферэнцыі дамовіліся аб канфіскацыі рэпарацый у суме $20 млрд, з якіх 10 млрд прадугледжвалася для СССР. З гэтай сумы БССР атрымала $1,5 млрд рэпарацыйных кампенсацый.

Акрамя таго, у 2000-2007 гадах у ФРГ дзейнічаў Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», з якога падаваліся кампенсацыі былым паднявольным рабочым, сагнаным у Нямеччыну падчас Другой сусветнай вайны. Агулам фонд валодаў больш чым 5,2 млрд еўра.

Важны момант: абвінаваціўшы Захад у няпоўным разліку за цяжар вайны, Лукашэнка ні словам не абмовіўся аб вывезеных падчас эвакуацыі з тэрыторыі Беларусі матэрыяльных і культурных каштоўнасцях, якія дагэтуль застаюцца ў Расеі.

З архіваў: вядомыя выказванні гісторыка Лукашэнкі

Узгадаем і выказванне выпускніка гістарычнага факультэта Магілёўскага педуніверсітэта аб Піцеры, якое стала сумна вядомым.

Сакавік 2006-га, выступ на трэцім Усебеларускім народным сходзе. Падчас разважанняў аб неабходнасці стварэння новых падручнікаў Лукашэнка задаўся пытаннем:

- Чаго мы саромеемся? Скарына быў не толькі беларус, ён жыў і ў Піцеры і тварыў там, расейцы з гонарам пра яго кажуць. Чаму мы адмаўляемся ад вялікай спадчыны - Талстога, Някрасава, Маякоўскага, Ясеніна? (Скарына памёр за 162 гады да заснавання Пецярбурга).

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках