26 красавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Вярхоўная Рада Украіны адновіцца на 80%

4
Інфаграфіка: Вярхоўная Рада Украіны адновіцца на 80%

Тры чвэрці дэпутатаў будуць «пачаткоўцамі».

Паводле папярэдніх вынікаў галасавання на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Вярхоўнай Радзе Украіны дзявятага склікання тры чвэрці дэпутатаў будуць «пачаткоўцамі». Напрыклад, у парламент цяпер праходзяць 323 кандыдаты, якія раней там не былі.

Як адзначае «Украінская праўда», 167 з новаабраных дэпутатаў-пачаткоўцаў абіраюцца паводле спісаў, яшчэ 156 праходзяць паводле мажарытарнай сістэмы.

Больш за ўсё «новых» дэпутатаў у парламент увядуць «Слуга народа», якая ні ў спісе, ні ў акругах не мае былых або дзейных нардэпаў, і «Голас», сярод прадстаўнікоў якога хоць калісьці быў народным дэпутатам толькі яго лідар Святаслаў Вакарчук.

У той жа час больш за ўсё «папярэднікаў», імаверна, абяруць як самавылучэнцаў - іх там 35 сярод 49 кандыдатаў.

ЦВК апрацавала ўжо больш за 93% пратаколаў. Згодна з вынікамі, партыя «Слуга народа» набірае 43,14% галасоў. На другім месцы «Апазіцыйная платформа - за жыццё», за якую прагаласавалі 13,05% выбаршчыкаў. У тройку лідараў таксама патрапіла «Бацькаўшчына» з вынікам 8,18%. За партыю «Еўрапейская салідарнасць» прагаласавалі 8,13% украінцаў. Палітсіла «Голас» атрымала 5,85% галасоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках