17 жнiўня 2026, панядзелак, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці з Беласточчыны адзіныя выступілі па-беларуску ў «Зубронку»

6
Дзеці з Беласточчыны адзіныя выступілі па-беларуску ў «Зубронку»
Фота: “Радыё Рацыя”

Выступ дзяцей з Падляшша ўразіў не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва беларускага цэнтра.

Дзеці з Беласточчыны выступілі на адкрыцці лагера ў цэнтры „Зубронак”.

Масавым мерапрыемствам пачаўся чацвёрты летні лагер у Нацыянальным дзіцячым цэнтры „Зубронак”. Тут адпачываюць вучні, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы.

Яны былі адзінымі, чый выступ прагучаў на беларускай мове. Гэта ўразіла не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва цэнтра. Кажа “Радыё Рацыя” Надзея Ануфрыева:

– Выдатна. Я спачатку не зразумела, хто гэта спявае, бо трохі затрымалася, ніколі не чула. Мне кажуць: „Гэта дзеці”. На чысцюткай беларускай мове, так прыемна, дзякуй за падарунак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках