17 жнiўня 2026, панядзелак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрымалі амаль тысячу чалавек

7
У Маскве затрымалі амаль тысячу чалавек
ФОТА: EPA

Сярод іх незарэгістраваныя кандыдаты ў маскоўскую думу Любоў Собаль, Іван Жданаў і Юлія Галяміна.

Паводле звестак «ОВД-Инфо» на 21.00, у Маскве на акцыі за вольныя выбары затрыманыя 938 чалавек.

Сярод іх незарэгістраваныя кандыдаты ў маскоўскую думу Любоў Собаль, Іван Жданаў і Юлія Галяміна, якіх затрымалі другі раз за дзень.

Няўзгодненая акцыя з патрабаваннем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў на выбарах у маскоўскую думу праходзіць 27 ліпеня ў цэнтры Масквы. Надвечар натоўп перасунуўся з Цвярской вуліцы да Трубнай плошчы. ОМОН і Росгвардыя ўжываюць да пратэстоўцаў сілу. Некалькі чалавек шпіталізаваныя.

Муніцыпальны дэпутат Ілля Яшын заявіў, што наступная акцыя з патрабаваннем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў у маскоўскую думу адбудзецца 3 жніўня, перад разглядам скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у Цэнтрвыбаркаме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках