Джонсан стварыў «ваенны кабінет» для Brexit
- 28.07.2019, 20:26
- 8,779
Урад працуе грунтуючыся на меркаванні, што Брусэль не будзе абмяркоўваць новае пагадненне.
Урад Вялікабрытаніі зрабіў захады для актывізацыі падрыхтоўкі да выхаду з Еўрапейскай Уніі без пагаднення. Для гэтага створаны так званы спецыяльны ваенны кабінет. Пра гэта паведамляе The Sunday Times (пераклад - liga.net).
Адзначаецца, што ва ўрадзе мяркуюць, што перспектыва Brexit без пагаднення становіцца ўсё больш рэальнай.
Міністр, адказны за падрыхтоўку да выхаду краіны з ЕЗ, Майкл Гоўв заявіў, што ўрад працуе грунтуючыся на меркаванні, што Брусэль не будзе абмяркоўваць новае пагадненне.
Паводле плану, новы прэм'ер Барыс Джонсан будзе прымаць кожную пастанову з нагоды далейшай палітыкі Brexit разам з суполкай з шасці міністраў, якія падтрымліваюць выхад без угоды.
24 ліпеня Джонсан афіцыйна стаў новым прэм'ер-міністрам Брытаніі. Раней ён паабяцаў, што выведзе краіну з Еўрапейскай уніі да 31 кастрычніка - да апошняга гранічнага тэрміну Brexit.