19 траўня 2026, aўторак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Працы няма, малаказавод мала таго, што закрылі, дык яшчэ і разламалі»

10
«Працы няма, малаказавод мала таго, што закрылі, дык яшчэ і разламалі»

Як жывуць у адным з самых бедных раёнаў Беларусі.

«Белсат» пабываў у Шаркаўшчыне - горадзе, вядомым з пачатку 16 стагоддзя. Калісьці гэтыя месцы належалі роду Сапегаў, а сама назва Шаркаўшчына паходзіць ад літоўскага «сарока».

«Працы няма, малаказавод мала таго, што закрылі, дык яшчэ і разламалі... Цагляны завод раскідалі. Рыхтуюцца хлебазавод раскідаць».

«Хто хоча жыць - той жыве. Хто не хоча, самыя ведаеце, п'е гарэлку ці яшчэ нейкімі глупствам займаецца. (...) У асноўным у Менск едуць нашы цяпер. Раней на Расею ўсё маталіся, цяпер сэнсу няма - тыя самыя грошы».

«У нас адная з найлепшых будаўнічых глін у Еўропе - тут быў цагляны завод, але ён закрыўся, бо ўсё састарэла», - расказваюць жыхары Шаркаўшчыны.

Шаркаўшчынскі раён апошнія гады стабільна ўзначальвае рэйтынг самых бедных раёнаў Беларусі. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі. Таму зразумела тэндэнцыя да пастаяннага памяншэння мясцовага насельніцтва. Цяпер тут пражывае крыху больш за 6 тысяч чалавек...

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках