16 верасня 2026, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе Еўропы нагадалі Расеі пра яе абавязанні пасля масавых затрыманняў у Маскве

8
У Радзе Еўропы нагадалі Расеі пра яе абавязанні пасля масавых затрыманняў у Маскве

Свабода слова і свабода сходаў з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі дэмакратыі.

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд і прэзідэнтка ПАРЕ Ліліян-Мары Паск'е выступілі з крытычнымі заявамі ў дачыненні да Расеі на наступны дзень пасля масавых затрыманняў і разгону мітынгу ў Маскве, паведамляе "Европейская правда".

Генеральны сакратар РЕ заявіў, што з непакоем назіраў за апошнімі падзеямі напярэдадні выбараў у Маскве. За тым, што апазіцыйныя кандыдаты не змаглі вылучыць свае кандыдатуру на мясцовых выбарах. Ягланд падкрэсліў, што мае намер абмеркаваць гэта з кіраўніцай расейскага ЦВК Элай Памфілавай.

Ён асобна нагадаў Расеі пра яе абавязанні як дзяржавы-чальца Рады Еўропы.

"Усе законныя кандыдаты павінны быць дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах, свабодныя і справядлівыя выбары павінны быць гарантаваныя. Як дзяржава-чалец Рады Еўропы Расея павінна паважаць еўрапейскія стандарты ў выбарчым працэсе", - падкрэсліў Ягланд у сваёй заяве, апублікаванай у нядзелю.

Прэзідэнтка ПАРЕ Ліліян-Мары Паск'е глыбока занепакоеная масавымі арыштамі дэманстрантаў і, як яна адзначыла ў сваёй заяве, несувымернай рэакцыяй паліцыі на дэманстрацыю.

"Свабода слова і свабода сходаў з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі дэмакратыі. Ва ўсіх дзяржавах-сябрах Рады Еўропы і агулам у кожным адкрытым, дэмакратычным і плюралістычным грамадстве ўсе думкі, у тым ліку крытычныя да ўлады, павінны выказвацца свабодна", - адзначыла яна.

Больш за тысячу мірных дэманстрантаў, у тым ліку вядомыя апазіцыйныя дзеячы і журналісты, былі затрыманыя ў суботу ў Маскве. Яны заклікалі да свабодных і дэмакратычных выбараў у Маскве ў верасні 2019 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках