Пад Берасцем хочуць правесці восем мітынгаў супраць завода АКБ
1- 10.08.2019, 13:06
- 7,132
Заяўкі на іх правядзенне былі пададзеныя ў Берасцейскі райвыканкам 9 жніўня.
Шэсць мітынгаў з 20 да 25 жніўня плануецца правесці на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартовай школы «Прыбужжа» ў вёсцы Тэльмах Берасцейскага раёна. Па адным мітынгу 25 жніўня - на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай жа вёсцы і ў СЭЗ «Брэст» побач з заводам, паведамляюць naviny.by са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісляка.
«Пасля прыпынення ў чэрвені будаўніцтва завода мы прыпынілі і падачу заявак на мітынгі. Але час ідзе, а канчаткова пытанне з закрыццём завода ўлады не развязваюць. Людзі хочуць пратэставаць публічна, на законных падставах», - заявіў Кісляк.