25 красавiка 2024, Чацвер, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакансія дня: бургерная шукае дэгустатара бекону за $1000 у дзень

4
Вакансія дня: бургерная шукае дэгустатара бекону за $1000 у дзень

Кандыдат павінен растлумачыць, чаму менавіта ён - найлепшы ў гэтай справе.

Каліфарнійская бургерная сетка Farmer Boys шукае чалавека, які гатовы дэгуставаць усе стравы з беконам, якія ёсць у меню. Шчасліўчыку абяцаюць плаціць 1000 даляраў за адзін дзень працы, піша часопіс «Нож».

Дэгустатар павінен будзе праверыць кожную палоску бекону ў бургеры і салатах на смак і таўшчыню, а таксама даць экспэртную ацэнку страў, якія яшчэ знаходзяцца ў распрацоўцы.

Каб атрымаць працу, кандыдат павінен растлумачыць, чаму менавіта ён - найлепшы ў гэтай справе і апублікаваць адпаведны допіс у сваім інстаграме пад хэштэгам #FarmerBoysBaconIntern. Заяўкі можна пакідаць да 20 жніўня, а 29 чысла сетка абвесціць пераможцу на сваёй старонцы..

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках