24 красавiка 2024, Серада, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнікі завода АКБ у Берасці возьмуць удзел у «парламенцкай кампаніі»

6
Праціўнікі завода АКБ у Берасці возьмуць удзел у «парламенцкай кампаніі»

Актывісты вылучаць у кандыдаты як мінімум чатырох чалавек.

Чатыры чалавекі будуць вылучаны ў якасці кандыдатаў у «дэпутаты» ад каманды пратэстоўцаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

Пра гэта паведаміў «Радыё Рацыя» грамадскі дзеяч Віталь Козак. Яны плануюць такім чынам закрыць усе берасцейскія акругі, - адзначыў ён:

- Ёсць шмат кандыдатур, больш чым 4 кандыдатуры. Але адно магу сказаць, што 4 чалавекі ад праціўнікаў будаўніцтва і эксплуатацыі акумулятарнага завода дакладна будуць. І ўсё акругі будуць закрытыя. Я не думаю, што дазволяць актывістам прайсці ў «парламент». Але гэта шанец данесці інфармацыю пра праблемы, якія існуюць у нашай краіне і нашым горадзе між іншым.

Са слоў Віталя Козака, актывісты хочуць давесці інфармацыю пра прапановы, якія былі агучаныя пратэстоўцамі, у тым ліку, па мэтазгоднасці закрыцця шкоднага для гарадской экалогіі завода.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках